Князь вячка паўстае перад намі мужным абаронцам сваёй зямлі, непрымірымым ворагам крыжакаў. яго любіць народ, і сам князь ганарыцца тым, што належыць да моцнага духам, унікальнага народу. князь вячка – галоўны герой аповесці, яму ўляецца князь уладзімір, які думае толькі пра тое, як захаваць уладу, але не пра тое, каб выратаваць землі ад нападу. для князя вячкі, наадварот, галоўнае – гэта незалежнасць і воля. вячка паказваецца таксама добрым бацькам, якога жыццё заставіла прымаць цяжкае рашэнне, калі ягоная дачка трапіла ў палон. мы бачым бацьку, якога разрываюць душэўныя пакуты, і князя, які адчувае адказнасць за сваю краіну. князь вячка паўстае вельмі цэласным станоўчым героем, сумленным, смелым, самаахвярным. ён здольны дастойна вырашаць палітычныя пытанні, выдатна вядзе вайсковую справу. і нават калі ён сам трапляе ў палон, то бліскуча разлічвае і выконвае план свайго вызваленне. князю адпавядае і ягоная дружына – таксама таленавітыя і смелыя ваякі. нават калі князь вячка загінуў, аўтар здолеў паказаць нам, што смерць князя не азначае скоранасць. яго нязломны дух працягвае жыць у народзе. гэта сімвалізуе ягоны меч, меч князя вячкі, што выносіць якаў палачанін, паплечнік і верны сябра князя.
Спасибо
Популярные вопросы