ответ:
упершыню мы знаёмімся з лаўруком праз успаміны яго маці тэклі. яна ўспамінае, якім быў яе сын разумным і прывабным, што нават спадабаўся бяздзетнаму пану і той забраў лаўрука вучыцца ў горад.
мы даведаліся, што лаўрук рэдка прыязджаў да сваіх бацькоў. аднойчы ён прыехаў на каляды, але прыехаў не ў хату сваіх бацькоў, а да пана . у той час быў яшчэ жывы бацька лаўрука цыпрук. тэкля і цыпрук, даведаўшыся, што іх сын прыехаў, кінуліся ў двор да пана: “… доўгі адстайвалі ў кухні, пакуль сын з’явіўся к ім. шчасцю іх канца не было, калі ўгледзелі яго ў чорных суконных вопратках з бліскучымі гузікамі – якраз асэсар! праўда, калі маці кінулася яго абдымаць і цалаваць, дык ён засаромеўся крыху і адсунуўся ўбок”. гэты выпадак ужо настройвае нас на тое, што яшчэ тады, у падлеткавым узросце лаўрук пачаў цурацца сваіх бацькоў. пра гэта сведчаць і словы яго бацькі цыпрука: “глядзі, як ён ужо смяецца знашай гутаркі ды з нас. яго падмогу сарока хвастом змяце. зусім змяніўся твой лаўручок, як папаў пад панскую апеку”. так і сталася. калі старая нямоглая маці прыйшла да свайго сына на каляды, лаўрук, канечне, прызнаў яе, але не прыняў, абазваў “шалёнай жабрачкай” і выкінуў за дзверы, перадаўшы праз лёкая тры рублі. лаўрук, выбіўшыся ў людзі, стаўшы багатым, не мог дазволіць сабе прызнацца перад слугамі, перад іншымі, што яго маці такая старая нямоглая жанчына, якая носіць парванае адзенне, падобная да жабрачкі. ён падумаў, што і тут грошы вырашаюць усё, і спадзяваўся адкупіцца ад сваёй маці, якая гадавала яго, якая хацела яму толькі лепшага. але сын не ацаніў яе памкненні, яе любоў, клопат, пяшчоту. ён не прыняў яе ў такое вялікае свята – на каляды, калі ўся сям’я збіраецца разам. лаўрук вінаваты ў тым, што купіўся на грошы, на матэрыяльнае забеспячэнне, забыўшы пра тое, што маці дала яму жыццё, гадавала яго.
аўтар увёў гэты вобраз лаўрука ў твор, каб паказаць чытачам, што дзеці не павінны адмаўляцца ад сваіх бацькоў, якія б бацькі не былі. нашыя бацькі нас выгадавалі, нам адукацыю, заўсёды у бядзе, і ў радасці. і мы, дзеці, павінны быць удзячнымі сваім бацькам за гэта.
Популярные вопросы