Каго я лiчу сапраўдным сябрам  у кожнага чалавека павiнен быць сябар. i не проста сябар, а сапраўдны сябар. вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага?  наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi.  на мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы  ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.  даволi часта я чую прыкладна такiя словы:  «якiм цяжкiм стала жыццё. якiмi злымi зрабiлiся людзi. не людзi, а ваўкi. сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». з пачутага я раблю выснову:  зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. а сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. а аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так:  не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб , хоць словам, хоць справай.  я шчаслiвая. у мяне ёсць сапраўдная сяброўка. яе завуць лера. з лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. упэўнена — яйа са мною таксама. не адзiн раз лера  мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. не так даўно я хварэла. да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. сярод iх была i лера. дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. мне было сумна:  таксама хацелася на вулiцу. развiтаўшыся, усе пайшлi. лера засталася. на мае запытанне яна сцiпла адказала:  «нешта не хочацца». а я ж добра , што пабачыць гэтую стужку лера марыла ўжо даўно.  вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. а я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы:  «лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая. мне з табой вельмi цiкава. нiколiнiколi не хварэй, нiколi не сумуй, не спазнай бед».
Спасибо
						                     
						                  
Популярные вопросы