с тестом :( ) Лексіка (10 клас). Тэставыя заданні
1.Падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні:
Жорсткія ўмовы, жалудовая шкарлупіна, келейныя справы, кіпучая дзейнасць, кіслы настрой, кленчыць грошай, клапатлівая справа, ключ шыфра, крывавы пот, міністэрскае крэсла, крысо пінжака, беларуская кухня, людская плынь, высокая годнасць, шыпучае полымя, блакітная плынь, ружовая хустачка, залівацца спевам, жывая думка, аўсяныя хвалі.
2.Складзіце словазлучэнні, каб прыведзеныя ніжэй словы былі амонімамі:
Лісічкі, стан, гасцінец, журавель, гранаты, лава, апалонік, усходы, бот, ключ, малінаўка, рысь, бор, нота, тур, кадры, браткі, кран, запал.
3.Адзначце тлумачэнні слоў-амонімаў:
Ліст: а) орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін; б) пісьмо; в) тонкі плоскі кавалак якога-небудзь матэрыялу; г) у значэнні зборнага назоўніка лісце.
Біць: а) стукаць; б) наносіць удары; в) званіць; г) наносіць паражэнне; д) страляць.
Дума: а) роздум, разважанне; б) жанр украінскай гістарычнай песні; в) орган кіраўніцтва.
Кампанія: а) група асоб; б) сукупнасць ваенных аперацый; в) перыяд знаходжання карабля ў плаванні; г) прамысловае або гандлёвае таварыства; д) мерапрыемствы для ажыццяўлення задачы.
4.Выберыце з пар слоў-паронімаў патрэбнае слова і ўтварыце словазлучэнні:
(Рухавы – рухомы) – твар, мужчына, маёмасць, атрад.
(Узорны – узорысты) – фіранкі, чысціня, паводзіны, служба.
(Чытач – чытальнік) – мастацкі, прафесійны, пастаянны.
(Цэльны – цэласны) – мармур, трубка, тэорыя, малако.
(Праезны – праязны) – білет, мост, пасведчанне, вежа.
(Факт – фактар) – прыродны, непацверджаны, сапраўдны.
(Гняздо – гняздоўе) – асінае, ластаўчына, папулярнае.
(Баечны – байкавы) – традыцыя, коўдра, мараль.
(Бурны – бурлівы) хвалі, рэкі, захапленні.
5.Замяніце іншамоўныя словы беларускімі: авантура, адысея, акуліст, апеляцыя, алгарытм, байкот, гастраномія, друшляк, дэлегаваць, класіка, лозунг.
6.Падкрэсліце гістарызмы: лікбез, штандар, варунак, атрамант, гайдук, дзясніца, сямігодка, дзядзькаванне, кляса, газэта, губком, рамёны, нэп, гімнасія, валока, тлумач, улётка, соцкі.
7.Запішыце сучасныя адпаведнікі архаізмам з задання №6.
8.Вызначце сінанімічныя рады:
а) лёгкі – невялікі – даступны; б) лёгкі – просты – даступны; в) лёгкі – павярхоўны – бесклапотны; г) лёгкі – несур’ёзны – нямоцны; д) абяссілець – занядужаць – падупасці; е) абяссілець – абяссіліць – прыстаць; ж) абяссілець – збіцца з ног; з) адзець – надзець; і) перабольшваць – утрыраваць.
9.Падбярыце беларускія адпаведнікі да тэрмінаў іншамоўнага паходжання (злучыце лініямі):
Персаніфікацыя
Амплітуда
Флексія
Полісемія
Мадыфікацыя
Кансанантызм
Функцыя
Прэфікс
Дыфузія
Абрэвіятура Мнагазначнасць
Відазмяненне
Увасабленне
Узаемапранікненне
Прызначэнне
Канчатак
Складанаскарочанае слова
Размах хістання
Сістэма зычных
Прыстаўка
10.Падкрэсліце вузкаспецыяльныя словы: літаратура, гравюра, семантыка, дантыст, афікс, полісемія, алегорыя, рэлятывізм, рэалізм, працэс, справаздача, каментарый, люменесцэнцыя, дэфініцыя, рэзалюцыя, дыскусія, цэйтнот.
Другие вопросы по: Беларуская мова
Знаешь правильный ответ?
с тестом :( ) Лексіка (10 клас). Тэставыя заданні 1.Падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні:...
Популярные вопросы