в а д з я н і к
              паводле старадаўніх павер’яў беларусаў вадзянік – уладар вадаёмаў,   жывых істотаў у іх.
              вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой,   доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц,   глыбокіх кадлодзежаў. яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй,   разлівы рэк, псаванне ўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і   жывёл у вадзе.
              у цыкле “у зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару
 (верш    “ вадзянік ”): 
 сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
 і    і грэюся – сплю на дне ракі.
 твар травой аблутана, быццам павуцінай,
 за сыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
            над вадой ля берага ціха спіць асока,
            ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
            хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка,-
            і усё навокала сном адвечным спіць. (14)
              вадзянік – стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы.   нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з’явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. ён нікога няздольны пакрыўдзіць.
              вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе м.багдановіч у вершы   “асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ у зачарованым царстве”: 
 …спакойна мне тут пад вадою: 
        залёг я ля млына на дне; 
        апруся ля кола рукою,-
        млын казку старую пачне.
                кругі завіруецца жорнаў,
                трасецца хадырна сцяна; 
                а думы – як колас без зёрнаў,-
                усё мяне цягне да сна.
 беспамятна колы піхаю; 
 хілюся да дна галавой –
 і ўжо я драмлю, засыпаю
 пад шум непагоды глухой. (15)
              вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае.   у яго няма клопатаў. ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. адзінае яго справа – спаць пад млынам.  
              такім чынам, у вершах м.багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.
Популярные вопросы