Нужно решить тест
 Адасобленыя акалічнасці, прыдаткі, дапаўненні і акалічнасці 
 1.Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі: 
 1) Толькі недзе далёка на ўсходзе абазначылася светласць неба, але ноч, кароткая, летняя, ужо заканчвалася; 
 2) Калі пад’ехалі людзі, то са здзіўленнем убачылі, што Мікітка спакойны, вясёлы, нібы з ім нічога асаблівага не здарылася; 
 3) Лапінкамі чырванеў чабор, угрэты і духмяны на сонцы; 
 4) Потым крыніца цякла новаю вузкаватаю канаваю, з роўнымі і стройнымі алешынамі, з вадой, якая пахла жалезнаю рудою; 
 5) Збоку ціха паплыў нізкі бераг, з балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады.
 2.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца: 
 1) Снег цямнеў, і нудны, беспрасветны церусіў дождж; 
 2) Нават зацярушаныя снегам сосны здаюцца нейкімі іншымі – маленькімі, прысадзістымі; 
 3) На другі дзень, калі бацька і маці сядзелі на канапе, да іх падбег Толя вясёлы, шчаслівы; 
 4) Не ведаю, чым кінуўся мне ў вочы томік у цвёрдым пярэстым пераплёце; 
 5) Нейкі час яны не ведалі, што рабіць, і ашаломленыя стаялі на мяжы.
 3.Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі (знакі прыпынку не пастаўлены): 
 1) На галінках замест лісця віселі кропелькі вады; 
 2) У хаце было асабліва светла; 
 3) Пазней нічога ўжо не было акрамя ўспышак усё таго ж агню; 
 4) Першым пасяленцам асабліва моладзі старыя расказвалі пра безліч гусей і качак; 
 5) Сёння змоўклі нават сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу.
 4.Адзначце сказы з адасобленымі недапасаванымі азначэннямі: 
 1) Над вадою слаўся туманок, рэдкі, празрысты; 
 2) З люстэрка на Ліду зірнуў прыгожы круглы тварык з ямачкамі на шчоках, з пагардлівай усмешкай на вуснах; 
 3) За сталом, заваленым кнігамі, добра працавалася; 
 4) Ён шчасліва ўсміхнуўся майму адказу і паспешліва затупаў па вуліцы, у бітых валёнках, у ватных штанах і шапцы з ужо парэпаным чорным мехам; 
 5) У блакітнай сукенцы, з чырвонай стужкай у кучаравых валасах, яна нагадвала прыгожую ляльку.
 5.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца: 
 1) І ім дзецям не трэба было хадзіць далёка па ліст, якім высцілалі печы, калі пяклі хлеб; 
 2) Партызан Сасноўскі праяўляў асаблівы клопат і цікавасць да праектавання помніка;
 3) Ды і ў расійскім асяроддзі нашага земляка зразумелі і падтрымалі як настойлівага шукальніка ўласна беларускага сэнсу ў кнізе гісторыі; 
 4) І сведкай усяму гэтаму была толькі яна дзяўчынка і нібыта ўсё гэта адбылося дзеля яе; 
 5) Ганна або Андрэіха, як яе звалі суседзі па імені нябожчыка мужа, неахвотна і рэдка пераступала гэты звыклы абсяг.
 6.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска: 
 1) Нішто_ нават завіруха_ не спыніла намеру Васіля; 
 2) У засуху ж_ акрамя травы_ разараныя лужкі пачыналі зарастаць ваўчкамі і драсёнам; 
 3) Асабліва_ высокімі выглядалі яліны, хвоі, бярозы ; 
 4) Зрэдку пракідаліся і хвойкі, трапляліся_ нават_ кусты ядлоўцу; 
 5) Акрамя гэтых своеасаблівых якасцей_ ён вызначаўся багаццем светаадчування, прыгожымі пачуццямі, пявучым голасам.
 7.Адзначце сказы. у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць коску: 
 1) Прыняўшы кнігі ад вучняў_ і пусціўшы іх на летні адпачынак, Лабановіч выйшаў на двор і абышоў пасаджаныя маладыя дрэвы; 
 2) Але аднойчы на работу прыбегла Аня_ і, адчыніўшы дзверы ў кантору, дала знак, каб я выйшаў; 
 3) Васіль збіраўся яшчэ раз паспрабаваць шчасця_ ды, нічога не злавіўшы, хлопцы вярнуліся назад; 
 4) У той бок вёў свежы след_ і, не завітаўшы ў хату, Андрэй накіраваўся па ім; 
 5) Аднойчы гарачым летнім днём малы Міколка ўзяў Грышкаву вудачку_ і, сабраўшы дзясяткі два сваіх сяброў, аб’явіў ім, што павядзе іх лавіць рыбу. 
 8.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці не адасабляюцца: 
 1) Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы жывуць у душы вясковай жанчыны сотні і тысячы песень; 
 2) Апавядае казку бабка не спяшаючыся, мяняе голас, а нітка прадзецца і прадзецца; 
 3) Ляжа ён на высокую духмяную траву, падложыць рукі пад галаву і не адрываючыся глядзіць у неба; 
 4) Палюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору; 
 5) Перабраўшыся гады тры таму назад з вёскі, яна па-ранейшаму не можа сядзець склаўшы рукі і даглядае суседскага хлопчыка.
 9. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку ў 4-м сказе, падкрэсліце яго па членах сказа.
 Тэкст для задання 9:
 (1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа бялела бяростай, а камель быў чорны. (3) Абапал дарогі раслі такія ж бярозы, старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5) Апалае лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі.
                Другие вопросы по: Беларуская мова
Знаешь правильный ответ?
							Нужно решить тест Адасобленыя акалічнасці, прыдаткі, дапаўненні і акалічнасці  1.Адзначце сказы з ад...
							 
 
Популярные вопросы