Есть вопросы?

Здесь Вы можете найти ответы на многие вопросы или задать свой вопрос!

Тэст “Беларусь у 1945—1991 гадах” І. Выбраць правільны адказ:
1. Рашэнне аб неабходнасці заснавання пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б выступала гарантам міру і бяспекі, было прынята на:
а) Тэгеранскай канферэнцыі
б) Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі
в) Московскай конференцыі
г) Патсдамскай канферэнцыі
2. Дагавор паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, калі ад БССР да Поль¬шчы былі перададзены 7 раёнаў Беластоцкай вобласці разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці, быў заключаны:
а) жнівень 1945 в) жнівень 1946
б) верасень 1945 г) верасень 1946
3. Гораду Мінску званне “Горад-Герой” было прысвоена ў:
а) 1948 г. в) 1964 г.
б) 1958 г. г) 1974 г.
4. Лётчык-касманаўт СССР, ураджэнец Беларусі, які здзейсніў тры касмічныя палёты:
а) Г. Цітоў в) А. Лявонаў
б) У. Кавалёнак г) П. Бяляеў
5. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята:
а) 27 чэрвеня 1989 г. в) 27 ліпеня 1990 г.
б) 27 чэрвеня 1990 г г) 27 ліпеня 1991 г.
6. Беларуская мова юрыдычна абвешчана дзяржаўнай:
а) 26 верасня 1990 г. в) 26 верасня 1991 г.
б) 26 студзеня 1990 г. г) 26 студзеня 1991 г.
За кожны правільны адказ па 0,5 б. Усяго 3 б.

ІІ. Закончыць сказ:
1. Прозвішча беларускага мастака, аўтара цыкла карцін “Лічбы на сэрцы”…
2. Адкрыццё ў Мінску Дзяржаўнага цырка БССР адбылося ў … годзе.
3. Вядомы беларускі генетык і селекцыянер, акадэмік АН БССР …
4. На першай сесіі Генеральная Асамблея ААН па прапанове дэлегацыі БССР падпісала рэзалюцыю …
5. Прозвішча наркама (міністра) замежных спраў БССР у 1944—1958 гг. …
6. Першы беларус, які працяглы час узначальваў ЦК Кампартыі Беларусі — гэта …
За кожны правільны адказ па 0,5 б. Усяго 3 б.

ІІІ. Дайце вызначэнне паняццяў:
1. Гаспадарчы разлік
2. Саўнаргас
3. Валюнтарызм
За кожны правільны адказ па 0,5 б. Усяго 1,5 б.

ІV. Пералічыце асноўныя моманты ў працэсе аднаўлення грамадска-палітычнага жыцця БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе:
За правільны адказ 1 б.

V. Назавіце марапрыемствы эканамічных і палітычных рэформ пад час правядзення палітыкі перабудовы ў БССР.
За правільны адказ 1,5 б.

Другие вопросы по: История

Знаешь правильный ответ?
Тэст “Беларусь у 1945—1991 гадах” І. Выбраць правільны адказ: 1. Рашэнне аб неабходнасці заснавання...

Популярные вопросы