Вобраз маці ствараецца шматлікімі мастацкімі дэталямі:
“Потым як глянуў маці ў вочы, малыя, нявінныя, нейкія галубіныя, з самотнай пякучай чырванню, у гусцейшых, як апошні раз, калі бачыліся, маршчынах, сэрца скранулася…”
“— Вось ты, Сцёпа, узяў мяне за руку, і яна ўжо заныла. — Левай памацала правую, пад локцем. — Сёння ноччу была аднялася. Я і ў хустку ўкручвала, і шкіпінарам націрала.”
“— А хто яго?.. — няпэўна адказала маці. — Па кармёжцы і сала. Летам што я ім даю? Па траве ходзяць. Абы раслі здаровыя. З халадамі пачала парыць бульбу, буракі, жменю мукі сыпнеш, падмяшаеш. Дай больш хлеба, дык сапа возь-меш. Казала, прывязіце, дзеткі, мех якой мукі, будзе вам сала. Дык жа ніхто не чуе. Але і так дзякуй Богу. Пакуль хопіць, а пасля другога апрыходуем. Ужо яго я вам пастараюся адкарміць.
Яны ўсе такія, маці: што б ні казалі, на языку, як і ў галаве, вечна дзеткі.”
“Матчыны рукі ляжалі на краі стала, трымалі відэлец з кавалкам пячонкі, і Сцяпан, прыгледзеўшыся, раптам жахнуўся: якія ж яны старыя! Здрабнелі, счарнелі, абсыпаліся шэрым прысакам, быццам толькі што вымяталі з печы ву-голле і попел, а запясці танклявыя, усохлыя.”
“Тут яшчэ заўважыў белы, заматаны ў анучку палец, падобны на белую каціную лапку. Парэзала, ці што? Учора не было гэтай анучкі. Сёння паспела? I плямка чырвоная — кроў. Відаць, моцна парэзала. Запякло на душы, як убачыў кроў на белай анучцы.”
Спасибо
Популярные вопросы