Увесь дзень рухавы вецер гнаў па небе вялізныя гурты маленькіх і вялікіх шэра-белых хмар. Са браў вецер малыя хмары ў адну і пагнаў яе. Плыла гэтая хмара павольна, плыла і пырскала рэдкімі, але буйнымі кроплямі дажджу.
За гэтай хмараю вецер гнаў другую, яшчэ боль шую. Яна залівала на дарогах ямкі, лужыны раслі на вачах, ад буйных кропель то надзімаліся, то ло паліся вялікія бурбалкі.
Калі праплыла хмара і зноў разлілося над вёс кай сонечнае святло, нарадзілася яркая і шырокая арка вясёлкі.
Хмара рухалася на ўсход. За ёй неадступна ішла і вялізная дуга вясёлкі. I вось за гэтай велічнай вясёлкай з'явілася другая, больш цьмяная, потым трэцяя, чацвёртая, пятая, ледзьве бачная. Пяць вя сёлак над зямлёй! Палі, лясы і вёскі пад імі ўяўлялі сабой карціну незвычайнай прыгажосці.
На дарогах задыміліся каламутныя лужыны, а ў іх ужо купаліся і пырскалі вераб'і. Людзі, старыя і малыя, выйшлі з хат і дзівіліся на вясёлка вы цуд. Сонечная цяплынь, чыстае паветра, звон радас ных песень жаваранкаў абуджалі такі настрой, што і самому хацелася ўзляцець у сінь неба і заспяваць песню.
Популярные вопросы