ответ:
янка купала прысвяціў сваю паэму “бандароўна” гераічнаму мінуламу украінскага народа. у тыя далёкія часы вельмі цяжка жылося украінскаму і беларускаму народу. сяляне цярпелі не толькі нацыянальны і феадальны прыгнёт, а нават былі пазбаўлены усялякіх чалавечых праў.
аднак народ не сядзеў на месцы, а змагаўся за сваю незалежнасць і волю.
паэма “бандароўна” названа у гонар смелага учынка дзяўчынкі –украіначкі бандароўны.
у той час на украіне крыўдзіў і свавольнічаў увесь народ пан патоцкі. і калі аднойчы на вечарынцы ён убачыў бандароўну, то вырашыў ён яе абняславіць. пан сілай стаў прыставаць к дзяўчынцы, аднак тая доўга не думаючы з’ехала яму па твары. не сцярпеў такіх адносін да сябе пан і прыстраліў бандароўну. потым ён вырашыў нейкім чынам згладзіць сваю віну і вырашыў наладзіць пышнае пахаванне бандароўны. аднак гэтая вестка вельмі хутка абляцела усю украіну. украінскі народ вырашыў зрабіць паўстанне польскіх прыгнятальных паноў.
асновай сюжэта паэмы “бандароўна” з’яўляецца канфлікт паміж бандароўнай і патоцкім. у гэтым і праяўляецца канфлікт сацыяльнай няроўнасці чалавека.
бандароўна рашуча адхіляе прапанову пана, з пагардай адмаўляецца ад яго багацця і грошай. у паядынку з панам бандароўна не адзінокая, на яе баку праўда і падтрымка народа. бандароўнана — дачка народа. яна здольна на рашучыя учынкі і самаахярнасць. у вобразе б. адлюстраваліся выдатныя рысы народнага характару як любоў, непакорлівасць, гераізм, высокая чалавечая годнасць, маральная чысціня.
яна чалавек палымянай душы, гордая, смелая, непакорлівая. у гэтай простай украінскай дзяўчыны высока развіта пачуцце уласнай чалавечай годнасці. але самая выдатная рыса яе характару — любоў да свайго народа, да свабоды. б. ненавідзіць прыгнет, не можа жыць у няволі, не хоча быць палюбоўніцай пана. свабода для яе даражэй за усе на свеце. у імя свабоды гераіня ахвяруе сваім жыццем.
объяснение:
Популярные вопросы