Водгук на верш максіма багдановіча “слуцкія ткачыхі” паэзія максім багдановіч з'яуляецца глыбока рэалістычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. любоў да радзімы — адна з галоўных тэм лірыкі максім багдановіч. ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да беларусі, да роднай зямлі. выгнаныя з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамінамі аб радзіме. тэма любві да радзімы гучыць і ў вершах, прысвечаных мінуламу беларусі. у час паездкі ў 1911г. у вільню максім багдановіч пазнаеміўся з рукапісамі старажытных беларускіх кніг. яго зацікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа і пад уражаннем ад іх напісаў верш “слуцкія ткачыхі” з цыкла “старая беларусь”. верш "слуцкія ткачыхі” — адзін з лепшых твораў гэтага цыклу. у ім уваскрашаецца далёкае феадальнае мінулае беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону. вобраз васілька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. ён зліваецца з вобразам радзімы, становіцца сімвалам народнага мастацтва. у вершы “слуцкія ткачыхі” паэт раздумвае над лёсам беларускіх мастакоў і над сутнасцю мастацтва. гэты верш вельмі прыгожы, у гэтым вершы аўтар пытаецца расказаць пра тое, што сапраўднае мастацтва нельга стварыць пад прымусам. паясы ператварыліся ў шыдэўры толькі тады, калі ткачыхі ўклалі ў іх сваю душу. паэт хацеў перадаць на колькі цяжкі быў той час - час прыгону, калі людзі былі не вольныя рабіць тое, чаго хацелася ім . час, калі прыгонныя людзі цалкам залежалі ад пана, выконвалі толькі тое, што хацелася і яму: ад родных ніў, ад роднай хаты у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы. яшчэ аўтар пытаецца сказаць, што роля мастацтва ў жыцці народа вельмі важна. у гэтым вершы апісваецца картіна роднай зямлі, дзе ткачыха заміж пярсіцкага ўзора” шые “цвяток радзімы васілька”: цямнее край зубчаты бора… і тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага ўзора, цвяток радзімы васілька. гэты верш трэба чытаць з паузамі, пасля кожнай стракі, з трохі жаласнай інтанацыяй. у вершы вельмі шмат ўленняў. я думаю, што у гэтым вершы аўтар вельмі падрабязна апісаў тую цяжкую працу, якая была ў той час.
Спасибо
Популярные вопросы