Назавіце літаратурнага героя, твор і аўтара:
а) Ён быў настаўнікам, суддзёю, Калі, бывала, між сабою Паспораць дзеткі ці паб’юцца...
Яшчэ, замецьце, што з малымі Ён размаўляў, як са старымі, І з імі радзіўся, спрачаўся...
_
б) Першы сынок стаў вялікай уцехай у гэтай крайняй у вёсцы хаціне. Абое з бацькам яго выняньчылі, выхадзілі яго, радаваліся яго першым крокам і першым словам. Ішоў неўзаметку час, і рос бялявы, ціхмяны хлопчык – ласкавы, велікалобы, жвавы. У пяць год ён ездзіў з бацькам у поле, на начлег, пасвіў гусі..._
в) ...Худая, крыклівая... вучыць і нецікава, і нудна. Адзнакі запісвае ў тоўсты блакнот, які хавае ў чорную сумачку. З усіх пяці адзнак яна найбольш любіць “тры з мінусам” і за ўсё-ўсякае лаецца... _
г) ...Лятаў зімой у расхрыстаным кажушку, а, засопшыся, праганяў кавалкам лёду. Ён грыз лёд, як цукар...Але ніякая хвароба яго не брала.яшчэ пабойваўся маці. На навуку... налягаў не вельмі і ўрокі вучыў збольшага. Таму ў яго заўсёды было многа вольнага часу, якім ён распараджаўся як хацеў.
_
2. Назавіце аўтараў твораў: “Дрэвы паміраюць” _; “Рэквіем па кожным чацвёртым” _; “Зямля пад белымі крыламі” _; “Мэры Кэт” _; “Мы – беларусы” _; “Думкі ў дарозе” _
3. Запішыце адным словам, што гэта абазначае: а) мастацкае апісанне прыроды – гэта _; б) паказ жыццёвых з’яў у смешным выглядзе, нязлосны, добразычлівы смех – гэта _; в) кароткае алегарычнае (вершаванае) апавяданне павучальнага або сатырычнага зместу – гэта _; г) іншасказанне, мастацкі прыём, калі абстрактная думка раскрываецц праз паводзіны жывёл, асаблівасці раслін, іншых прадметаў і рэчаў – гэта _; д паказу жыццёвай з’явы, калі важныя думкі і пачуцці выказваюцца не адкрыта, а як бы стоены за іншымі словамі, угадваюцца – гэта _; е) апісанне знешнасці персанажа, якое характарызуе яго як чалавека – гэта _
4. Назавіце творы і аўтараў па ўзгаданых у іх прадметах: а) дрэвы _; б) цыркуль _; в) гуслі _; г) меч _; д) хлеб _
5.Вызначце форму (від) вершаванага твора Максіма Танка:
Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды, і медныя трубы:
– Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
– Прайсці праз вернасць. _
6. Вызначце від прозы ў наступным урыўку:
Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною, родзяцца, прападаюць, сплываюцца ў цёмную хмару, звісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю _
7. Вызначце жанр наступнага твора, запішыце яго назву і прозвішча/псеўданім аўтара:
Бедны той, хто, апрача грошай, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа..._
8. Якія сродкі мастацкай выразнасці дапамагаюць стварыць вобраз ручайка ў вершы Я. Коласа “Ручэй”:
а) срэбразвонны ручэй; жэўжык-пястун; спеў несціханы;
б) вярба хіліць голаў; падыходзіць мурог; хмурынка зазірне;
в) як матулька, вярба.
Другие вопросы по: Литература
Знаешь правильный ответ?
Назавіце літаратурнага героя, твор і аўтара: а) Ён быў настаўнікам, суддзёю, Калі, бывала, між сабо...
Популярные вопросы