ответ: 
объяснение: 
паўлінка і пан быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі   
"паўлінка". увесь сюжэт п'есы будуецца на ўленні і   
і гэтых двух герояў. такі прыём дазволіў аўтару стварыць не   
толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную   
беларускую камедыю.   
паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі   
прама або ўскосна звязаны з ёю. хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына,   
з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. паўлінка — маладая, прыгожая і   
прывабная сялянская дзяўчына. у потайкі ад бацькі яна сустракаецца са   
сваім каханым сялянскім хлопцам якімам, якога яе бацька ненавідзіць за   
"палітыку". для далейшага развіцця п'есы я. купала выкарыстоўвае даволі   
распаўсюджаны літаратурны сюжэт:  больш заможны і "радавіты" шляхцюк   
сватаецца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая прыгажосць, а таму   
купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. звычайна, здавалася б,   
сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню нацыянальнай праблемы.   
за знешняй згодай паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на   
кірмашы (даволі сімвалічны момант) , прыхаваны пратэст дзяўчыны.   
быкоўскі з'яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў   
крыніцкіх, хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо і   
падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў паўлінкі і яе   
бацькі). быкоўскі сватаецца да дзяўчыны. ён са скуры вылузваецца дзеля   
таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і паўлінкай сваю "вышэйшасць" і   
"разумнейшасць". дзеля гэтага быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім   
"мужыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. яму здаецца, што   
дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць   
сваю згоду на шлюб. зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька   
паўлінкі сцяпан крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем" аб усім іўся. поўны   
гонару і фанабэрыстасці, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных   
сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан адольф. аднак усё   
гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. таму быкоўскі   
дасягае сваімі паводзінамі адваротнага выніку:  усе героі, за выключэннем   
сцяпана крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. аднак пан быкоўскі не звяртае   
на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю   
"панскасць", ад чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. у   
выніку нават сам крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю   
выганяе пана са сваёй хаты.   
паўлінка, пан быкоўскі — гэта своеасаблівая пара    
герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы да адвечнага   
беларускага пытання — пытання "мужыцкасці" і "панскасці, шляхетнасці".   
сватанне быкоўскага выклікае ў паўлінкі спачатку іронію і смех, а потым,   
калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана   
нічога больш няма, — пагарду. паўлінка разумее, што не так лёгка   
перамагчы бацькаву волю, калі ісці напралом. таму яна скарыстоўвае іншы   
шлях:  спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан быкоўскі, а   
потым сама выбірае свой лёс.   
сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан   
быкоўскі вучыць паўлінку "панскім" танцам, або дзе пана памылкова   
прымаюць за выкрадальніка паўлінкі. у я. купалы гэта зусім не смех дзеля   
смеху. вобразам паўлінкі аўтар сцвярджае высокую чалавечую годнасць   
простых людзей;  сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека,   
які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.   
п'еса, напісаная на пачатку xx ст. , ужо мела сваіх папярэднікаў.   
"быкоўскія" свайго часу востра крытыкаваліся ў "пінскай шляхце" в.   
дуніна-марцінкевіча, "модным шляхцюку" к. каганца. я. купала ў вобразе   
быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэзаваць адмоўныя рысы   
літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз адольфа быкоўскага стаў   
сімвалічным, а яго прозвішча і імя ператварылася з уласнага ў агульнае,   
назыўное.   
надеюсь 
Популярные вопросы