Пачаць сваю работу хочацца з радкоў твора змітрака бядулі «зямля», у якіх пісьменнік гаворыць:  «зямля!  маці  усе мы дзеці твае:  і расліна, і жывёла, і чалавек».  сапраўды, зямля — наш агульны зялёны дом. i трэба, каб усім у гэтым доме было ўтульна. каб падтрымліваць парадак у нашым доме, мы прыкладаем намаганні:  мыем посуд, прыбіраем у пакоі, выносім смецце. зямля таксама патрабуе нашага клопату. але, на жаль, усё часцей людзі адносяцца да прыроды па-спажывецку. яны карыстаюцца яе багаццем, пры гэтым, як у творы а.жука «стары бабёр», не пакі пасля сябе «ні прысадаў, ні травы, ні самое ракі». людзі не разумеюць, што пазбаўляюць жылля звяроў. або ў творы і.пташнікава «алені». герой твора язэп без шкадавання забівае аленя.  калі мы жывём у агульным доме, то трэба падтрымліваць добрасуседскія адносіны з усімі іншымі жыхарамі.  чалавек павінен быць гаспадаром і клапаціцца пра «братоў нашых меншых».  тое ж самае і з раслінамі. у вершы п. панчанкі «сармацкае кадзіла» паэта хвалюе тое, што мы «ад зялёнай адракаемся радні».  знікаюць расліны, а тыя, што засталіся, амаль усе ў чырвонай кнізе.  паветра, вада, зямля — усё забруджваецца. а гэта ўжо пагроза чалавеку.  мы павінны абараніць прыроду ад бяздушша і спажывецкіх адносін. неабходна адказна ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. i тады не толькі мы, але і будучыя пакаленні змогуць пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе, пачуць шум бору і шапаценне калосся на ніве.  тады зямля будзе сапраўдным зялёным домам.
Спасибо
						                     
						                  
Популярные вопросы