н авошта людзям дадзена жыццё? каб проста прайсці праз яго, як па лесвіцы, ад дзяцінства да старасці, ад нараджэння да смерці? каб загарэцца, як ліхтар, і хутка згаснуць, адысці ў нябыт? не проста так чалавек прыходзіць у свет, крочыць па ім, пакі ўласныя сляды, як біяграфію свайго жыцця, ды і пішацца яна па-рознаму. ёсць адбіткі тваіх крокаў ад уласнай хаты да суседняй, але іх хутка зацярушыць снег, усё схавае пад сваім халодным абрусам нябыт. ёсць сляды, якія пакідае чалавек толькі на помніку: дзве даты і працяжнік паміж імі, а за імі — адзіноцтва цемры. але ёсць іншыя сляды. маленькі прамежак часу адводзіцца на наша жыццё, а ў адносінах да космасу і наогул ён зводзіцца ў адно імгненне. i, на маю думку, пражыць гэта імгненне трэба так, каб пакінуць свой след, светлы і глыбокі, у сэрцах людзей, на «сэрцы» зямлі. і след гэты называецца памяццю, і толькі ёй падаравана вечнасць. усе твае добрыя справы не на карысць сабе, а дзеля іншых, зробленыя не за плату, а па жаданні сэрца, доўга жывуць, гараць нязгасным полымем павагі і ўдзячнасці. гэтыя справы — сляды, якія называюцца памяццю людской, што табе, падбадзёрвае ў цяжкія хвіліны, у жыццёвую сцюжу, бо вяртаецца да твайго сэрца бумерангам, нясе на сваіх крылах сілу ўдзячнасці іншых людзей, якім ты калісьці працягнуў руку падтрымкі, а, магчыма, і проста падараваў светлую ўсмешку надзеі. кожны чалавек павінен зразумець адну простую ісціну: ён не вечны на гэтым свеце. жыццё можа абарвацца ў любую хвіліну, і таму трэба задумацца зараз: а што ты зрабіў за гэты маленькі прамежак часу? 3 якім сэрцам ты прыйдзеш на суд сваіх дзядоў і прадзедаў?
Спасибо
Популярные вопросы