Жыццёвая мудрасць і душэўная прыгажосць дзядзькі антося (па паэме якуба коласа "новая зямля")           паэма «новая зямля» была распачата якубам коласам у мінскім астрозе. там былі напісаны асноўныя раздзелы паэмы, сярод якіх і раздзел «дзядзька-кухар». тут аўтар расказвае пра сяброўства лесніковых дзяцей з дзядзькам антосем, які аднойчы вырашыў здзівіць пляменнікаў новымі прысмакамі — клёцкамі з бярозавым сокам. аднак нічога добрага ў дзядзькі-кухара не атрымалася.          кожны радок раздзела насычаны гумарам, дасціпным жартам, лагодным смехам. таму і чытаецца ён лёгка, як бы на адным дыханні.          прыцягальным і захапляльным вобразам у раздзеле з’яўляецца вобраз дзядзькі антося. дзядзька антось — увасабленне сілы і таленту людзей з народа. вызначальныя рысы яго характару — бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. яны раскрываюцца ваучынках, паводзінах героя, а таксама ў партрэтнай характарыстыцы:           ён невысок, не надта ёмак,           ды карчавіты і няўломак,           а волас мае цёмна-русы,           і зухаўскія яго            а вочы шэры, невялічкі,           глядзяць прыветна, як сунічкі           то смех, пго хіпграсць з іх бліскае,           то дабратпа, але якая!           дзядзька зачароўвае нас непасрэднасцю сваёй натуры, адкрытасцю душы, шчырасцвэ. ён — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек, востры на слова, які любіць . мова яго каларытная, яркая, багатая на прыказкі і прымаўкі. уласнае кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньваецца такімі словамі:  «паскудства, брат, і не пытайся! » у гумары антося, у яго жартах, у шматлікіх афарызмах выяўляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць.          а як цудоўна ўмее дзядзька расказваць казкі, апісваць розныя здарэнні. дзеці яго слухаюць з захапленнем. антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як з дарослымі, раіцца, спрачаецца. ён іх дарадчык, настаўнік і суддзя:           і дзядзька майстар быў на штукі,          і быў механік на ўсе рукі:           і дудку скруціць вам, і стрэлку,          і нарысуе нават           дык і не дзіва, што любілі,          што на руках яго насілі.          мне вельмі спадабаўся гэты раздзел паэмы,чытаць які было цікава і смешна.
Спасибо (2)
						                     
						                  
Популярные вопросы