Вобраз князя вітаўта не мог не адбіцца і ў народнай памяці. апошнім часам у друку з’явіліся публікацыі, якія закраналі тэму народнай памяці пра вітаўта: у артыкулах «беларусы ведалі сваіх герояў»[1] э. зайкоўскага і «образ князя витовта в народной культуре белорусов»[2]ю. гурскай.
жыццё вітаўта ў чымсьці нагадвае жыццёвы шлях полацкага князя усяслава брачыславіча (блізу 1029 — 1101 гг.) абодва князі іся найбольшага ўздыму для сваёй дзяржавы, уладарылі доўгі час, абодвух лёс вымушаў уцякаць з айчыны, пакідаць пасад, а потым зноў узносіў на вяршыню славы. адзін з іх нарадзіўся ад «валхвавання», а другі быў сынам вайдэлоткі біруты. усяслаў і вітаўт ёсць самымі вядомымі гаспадарамі ў гісторыі беларусі. абодва пакінулі след у літаратурнай спадчыне: усяслаў — у «слове пра паход ігаравы»; вітаўт — у «пахвале вітаўту», «песні пра зубра» м. гусоўскага, «прускай вайне» я. вісліцкага. народная памяць таксама захавала вобразы князёў: лічыцца, што усяслаў быў апісаны ў быліне пра вольха усяславіча. а вітаўт? пра вітаўта захаваліся легенды і паданні, і, як трапна заўважыў э. зайкоўскі, па колькасці прысвечаных вітаўту тапонімаў ён бясспрэчна стаіць на першым месце сярод асобаў беларускай гісторыі[3]. у паданнях вялікі князь літоўскі вядомы пад імёнамі вітаўт, віт, віток, вітыўт, вітоўт, вытыў, вітольд, вітулт, вітэлт. дык як жа ўспрымала насельніцтва князя вітаўта, які след ён пакінуў у памяці народу? на гэтыя пытанні мы і паспрабуем адказаць у нашым артыкуле.
Популярные вопросы