Есть вопросы?

Здесь Вы можете найти ответы на многие вопросы или задать свой вопрос!

Паводле Уладзіміра Мяжэвіча
Мы рабілі ўсё, што маглі, але агонь не сціхаў. Моцны вецер падхопліваў кавалкі сухой драўніны, перакідваў іх у лес. Макаед на сваім вяку гасіў не адзін пажар. Бачыў усякае, але такой вялікай бяды не здаралася.
— Застаецца адно — пусціць сустрэчны пал, — сказаў Макаед. — Толькі так можна спыніць агонь.

Блізка ад мяне працаваў дванаццацігадовы Рыгорка, сын лесніка. Мы з ім рыхтавалі сухое ламачча, каб пусціць сустрэчны агонь.

— Дзядзька! — пачуў я раптам голас Рыгоркі. — Хутчэй сюды!

— А што такое?

— Тут птушка!

Падобная на хатнюю курыцу, шэрая цяцерка заўзята аддзірала кіпцюрамі верхні пласт сухога перагною. Цяцерка ратавала ад агню сваіх дзяцей! Яна паглыбляла равок, каб не пусціць агонь да гнязда.

— Трэба ёй дапамагчы! — сказаў Рыгорка.

— Можа, перанесці гняздо ў бяспечнае месца? — прапанаваў я.

— А ці паляціць за ім цяцерка?

— Разважаць няма калі.

Цяцерка пачала мітусліва кружыць. Яна ледзь не біла нас крыламі, пагрозліва шыпела. Птушаняты пішчалі. Я сам хацеў узяць гняздо, але не змог. Цяцерка зрабіла яго з сухой травы, што расла пад бярозкай, і яно было нібы прышыта да зямлі.

— Рыгорка, хутчэй рыдлёўку!

Мы зрэзалі тонкі пласт зямлі разам з гняздом. Недалёка была паляна, а за ёй — лес, якому пажар не пагражаў. Мы з Рыгоркам кінуліся туды. Я на рыдлёўцы нёс гняздо, а Рыгорка падтрымліваў яго, каб не ссунулася.

— 3агінуць птушкі без мамкі, — пашкадаваў Рыгорка, калі мы ўладкавалі іх на новым месцы.

— Пачакай, можа, яшчэ прыляціць.

I сапраўды, праз некалькі хвілін мы ўбачылі нашу цяцерку.

Як мы ўзрадаваліся! А яна падляцела да нас і дзеўбанула Рыгорку ў патыліцу. Але хлопчык не пакрыўдзіўся. 3разумеў, што гэта ад трывогі і страху за дзяцей

вусны пераказ на беларускай мове​

Другие вопросы по: Другие предметы

Знаешь правильный ответ?
Паводле Уладзіміра МяжэвічаМы рабілі ўсё, што маглі, але агонь не сціхаў. Моцны вецер падхопліваў ка...

Популярные вопросы