Аднойчы Міця парасіў дапамогі ў Стасіка, калі яму стала дрэнна ў класе. Тады ў першыню адчуў хлопчык страшны подых смерці. У Стасіка сціснулася душа ад болю за новага сябра. Ён гатовы быў усё аддаць, каб толькі той стаў здаровы. Міця парасіў нікому не рассказваць пра свой стан, адзначыўшы, што верыць Стасіку. І той згадзіўся захаваць яго цяжкі сакрэт. Пасля таго, як той злёг, кожны дзень хлопчык прыходзіў да сябра, яны рабілі разам урокі, чыталі кнігі, абмяркоўвалі сюжэты і нават спрачаліся, чыталі адзін аднаму свае вершы альбо разам складалі іх. Яны марылі пра прыгоды і падарожжы, пошукі скарбаў, пагоні , подзвігі.
Яны мелі агульныя рысы характару — летуценнасць, цікавасць да кніжнага слова, захапленне паэзіяй, лірычнасць. Але Міця быў больш глыбокі, памяркоўны, дасканалы, нават у чымсьці педантычны, старанны, добры, з адкрытым сэрцам, паважлівы, ціхі, не па гадах разважлівы, сталы, умудроны, шчыры. Стасік — звычайны вясковы хлопчык, і хоць у яго бываюць часам праяўленні няўпэўненасці, нават зайздрасці да поспеху Міці, той дапамог раскрыць у ім такія рысы характару як міласэрнасць, здольнасць да суперажывання і спачування, сяброўскасць, спагаду.
Спасибо
Популярные вопросы