1.Адзначце віды даданых частак, якія адносяцца да акалічнасных: а) даданая дапаўняльная; б) даданая мэты; в) даданая месца; г) даданая азначальная; д) даданая ўступальная. 2.Адзначце складаназалежныя сказы: а) У жніўні сярпы звіняць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца; б) Макоўчык подбегам падаўся ў той бок, дзе была лагчына; в) Хмары не было відно, а грымоты набліжаліся; г) Пры конях, якіх мы паставілі ў зацішку за гумном, застаўся Ермакоў; д) Зямля, нібы белай коўдрай, пакрылася пушыстым снегам.
3.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай:
а) Кожнага чалавека варта паслухаць, калі ён расказвае пра сябе ды не надта выхваляецца, не хлусіць; б) Мірон хадзіў па хаце, кратаў пальцамі ўсё, што трапляла пад рукі, і думаў, думаў; в) Марыя Адамаўна завітала ў пакой, прайшлася між ложкаў, упэўнілася, што ўсе спяць, і прысела на Лізін ложак; г) Калі Рыгорка яшчэ толькі першы раз прыехаў да бабулі, яму было ўсяго тры гады; д) Кар’ер, да якога назаўтра накіраваліся юныя лыжнікі, знаходзіўся кіламетры за тры-чатыры ад вёскі, за ўзлессем.
4.Адзначце адпаведнымі дужкамі межы даданых частак: а) У мяне такое адчуванне, быццам на свет зноў нарадзіўся; б) Як ворану вышэй за арла не лятаць, так ворагу нашай зямлі не таптаць; в) У хаце, куды ўвайшоў Алёша следам за лесніком, стаяў густы змрок; г) Дзень за вокнамі хіліўся на вечар, хоць сонца яшчэ вісела над лесам; д) Хлопцы рушылі да трох хат, што стаялі крыху наводшыбе вуліцы.
5.Адзначце сказы, у якіх слова што з’яўляецца злучальным словам: а) Пасля я абследаваў усе пакоі ў другім крыле і пераканаўся, што схавацца там няма дзе; б) Былі такія ночы, што раса выпадала ўсюды і трымалася аж да ўсходу сонца; в) Па сцежачцы, што вілася ад лесу і бегла праз поле, павольна ішлі два чалавекі; г) Сёння нікога не здзіўляе, што за некалькі гадзін можна апынуцца на іншым кантыненце; д) Шызыя хвалі ходзяць па жытнёвых палетках, што нядаўна адкрасавалі і наліваюцца зернем.
Другие вопросы по: Беларуская мова
Знаешь правильный ответ?
1.Адзначце віды даданых частак, якія адносяцца да акалічнасных: а) даданая дапаўняльная; б) даданая...
Популярные вопросы