Лiтаратурную дзейнасць ян баршчэўскi пачаў у полацкай калегii паэмамi "пояс венеры" i "псiхея", вытрыманымi ў стылi польскага класiцызму. твораў, напiсаных на беларускай мове, захавалася мала. гэта дыдактычныя вершы "дзеванька" i "тарэлiца", а таксама паэма "рабункi мужыкоў" ("размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г. гэтыя творы прадуманыя з боку кампазiцыi, iм не адмовiш у лiрызме i пэўнай сатырычнай скiраванасцi. так, у вершы "дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзii на панскасць, а ў вершы "гарэлiца" — п'янiцу за празмерную прыхiльнасць да "зялёнага змiя". пад уплывам пiсьменнiкаў-рамантыкаў я. баршчэўскi пачаў апрацоўваць беларускiя паданнi, легенды, казкi, песнi, прыказкi i прымаўкi, у вынiку чаго была напiсана "кнiга сэрцаў i характараў людскiх" "шляхцiц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". у гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, якi параўноўваюць з цыклам "тысяча i адна ноч", пiсьменнiк абгрунтаваў думку пра самабытнасць, велiч i духоўнае багацце беларускага народа. скразным вобразам, якi аб'ядноўвае твор у адзiнае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхцiц завальня. ён гасцiнна сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх, уважлiва слухае жыццёвыя гiсторыi i казкi, 3 такiх гiсторый мы даведваемся пра багатага карпа, рыбака родзьку, пана сiвоху, сляпога францiшка, паляўнiчага сямёна i iншых герояў, якiя аказваюцца ў самых розных i неверагодных жыццёвых сiтуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сiл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, ("пра чарнакнiжнiка i змяю, што вылупiлася з яйка, знесенага пеўнем", "карона вужа", "зухаватыя ўчынкi", "вогненныя духi"). фантастычныя апавяданнi я. баршчэўскага, адметныя i непаўторныя, звязаны з "духам i паэзiяй народа". яны насычаны афарызмамi, трапнымi выслоўямi i параўнаннямi: "хто вучыцца, той павiнен пра усё ведаць"; "помстаю не супакоiш пакуты"; "чалавек без рэлiгii на усё гатовы"; "якая карысць спрачацца з людзьмi, якiя маюць абмежаваныя веды i пачуццi? "; "перасаджваць дубы - найвялiкшае няшчасце". у iх сцвярджаюцца вечныя iсцiны чалавечага быцця: мiласэрнасць, дабрыня, вернасць, усёдаравальнасць, любоў да блiжняга i роднай зямлi. праз сiстэму выяўленчых сродкаў i на аснове багатых фальклорных матэрыялаў я. баршчэўскаму ўдалося стварыць сiмвалiчны i непаўторны вобраз плачкi-беларусi i яе пакутнiцкага лёсу.
Спасибо
Популярные вопросы