Найти эпітыты і параў в произведении "верасень" анатоль грачанікаў зноў верасень — запаслівы грыбнік — шчыруе па імшыстых баравінах. трымціць раса на звонкіх павуцінах, i травастою пах яшчэ не знік. немітусліва промні аж да дна прасвечваюць азёрныя глыбіні. i гронкі ацяжэлыя каліны насыціліся сокамі спаўна. мне даспадобы верасень заўжды. i не таму, што ў ім я нарадзіўся. у верасні мне свет увесь адкрыўся у спеласці сакоўнай — малады. так, свет! i сам я ў вераснёвы час, прасвечаны святлом яго, як гронка, спяваю і не ціха, і не звонка для вас, абшары родныя, для вас, шчымліва адчуваючы душой закончаную яснасць у прыродзе, i ў жураўліным сцішаным палёце, i ў засцюдзелай быстрыні рачной. вулля шукае позняя пчала. лагодна-мяккі свет, нібы вашчына. i дабратой прасвечана айчына у барвах баравіннага святла.
Другие вопросы по: Беларуская мова
Знаешь правильный ответ?
Найти эпітыты і параў в произведении "верасень" анатоль грачанікаў зноў верасень — запаслівы грыбнік...
Популярные вопросы