фалькларыст і вучоны андрэй беларэцкі ў пошуках цікавых гісторыяў трапляе аднойчы цёмнай снежнай ноччу ў сядзібу яноўскіх, што раскінулася пасярод глыбокага чорнага лесу. там ён сустракаецца з надзеяй яноўскай – маладой дзяўчынай, апошняй прадстаўніцай свайго роду. праз адзіноту і замкненасць свайго жыцця маладая дзяўчына падаецца беларэцкаму непрывабнай, блёклай. на твары яе – безвыходнасць і страх будучыні. старыя праклёны вяртаюцца, і надзея, якой няма яшчэ васемнаццаці гадоў, баіцца за сваё жыццё.
маладая пані разважае не па-дзіцячы. адна ў збяднелым агромністым маёнтку, яна навучылася жыць па-даросламу, шмат чытаць і думаць. беларэцкі хутка разумее ў размовах з гаспадыняй сядзібы, што яна не мае нічога агульнага са сваім продкам, які з-за грошай здрадзіў сваёй зямлі і сваім людзям. надзея – увасабленне найлепшага, што насіла ў сабе беларуская шляхта – сумленнасці, высакароднасці, годнасці. і ёй вельмі цяжка жыць цяпер у асяроддзі, дзе гэтыя якасці больш не шануюцца, а шануецца толькі багацце і нажыва.
надзея яноўская хварэе на лунатызм, што робіць яе вобраз яшчэ больш недарэчным, непрыстасаваным да рэальнасці. яна быццам прывід, ходзіць па пакоях з высокімі столямі і састарэлай мэбляй. андрэй беларэцкі закахаецца ў гэтую апошнюю прадстаўніцу знатнага роду, вывезе яе са страшнага маёнтку ў лесе і ажэніцца з ёю.
Популярные вопросы