1.ўсё вакол утульна i прыгожа, ў небе безлiч зорак i планет,дзякуем, усемагутны божа, што стварыў такi цудоўны свет. бог вялiкi i магутны можа задаволiць кожную з патрэб, дзякуем табе, наш любы божа,ўдосталь нам даеш надзённы хлеб. болей як нiхто не дапаможа, калі вельмi цяжкi час прыйшоў, ты заўсёды, мiласэрны божа,дорыш нам бацькоўскую любоў. разам з намi кожнае iмгненне, ў час шчаслiвы i ў пару трывог, мы схiляем прад табой каленi, добры i ласкавы сябра бог. нас вядзе жыццёвая дарога, лiчыць нам пражытыя гады,з чыстым сэрцам праведнага бога будзем славiць за любоў заўжды.2.у выбары сваім усе свабодны, сяброў няма на колер і на пах.чаму ж мы выбіраем шлях нягодны, хоць ёсць цудоўны божы светлы шлях? мы славім імя вечнага ісуса,хоць два тысячагоддзі ўжо прайшло,няхай ён мудрасць дасць для беларуса,каб скарыстаў ў жыцці яго святло. але пакуль што цемра, гразь і ямына згубным і караючым шляху,бо выбралі з шляхоў шырокі самы: суровы шлях пакуты і граху. існуе вузкі шлях, але іскрысты, бо дабрыня на ім змяняе зло,упарта клічуць на яго баптысты, бо лье ісус на гэты шлях святло. хрысту ў душы адкрыць патрэбна дзверы,каб скінуць назаўжды грахоўны груз,і мацаваць падваліны у веры,каб стаў шчаслівым кожны беларус.
Спасибо
Популярные вопросы