Паэме я.купалы «курган» паказаны вобраз гусляра. гэта стары чалавек, падуладны князю. пра талент гусляра ведалі па ўсім свеце. гусляр быў любімым і прызнаным у народзе. ён быў чалавекам з вельмі чуйнай душою, здольны глыбей адчуваць, бачыць, жыццё і з захапленнем расказваць пра гэта ў сваёй музыцы. у песнях гусляра апявалася цяжкае сялянскае жыццё і ў той жа час адчувалася спадзяванне на шчасце і лепшую долю. сіла ўздзеяння мастацтва гусляра была настолькі вялікая, што ёй захапляліся не толькі людзі, але нават і ўсё жывое, прырода. гусляр — прыгонны чалавек, уласнасць князя, аднак ён мае сваю годнасць, погляды на жыццё, мужнасць. апрануты гусляр, як звычайны селянін, носіць світку, здаецца, нічым не выдзяляецца сярод іншых, але ў яго «задумных вачах незвычайны агонь». гэты агонь у вачах не прыніжанага, забітага чалавека, а мудрага старца, які за сваё жыццё пабачыў і зведаў многа. ён мае свой погляд на свет і людзей, на грамадскія праблемы, выражае ідэалы «цемры сярмяжнай». у сваіх песнях гусляр нёс людзям праўду пра іх жыццё, таму «песня-дума за сэрца хапала». слухаючы гусляра, сялянам здавалася, што кожны ў рэшце рэшт знойдзе сваё шчасце і «папараць-кветку». на вяселлі княжацкай дачкі гусляр вырашыў сказаць праўду пра князя і яго багацце. гусляр ведаў на што ідзе. ён адмовіўся ад «поўных гуслі дукатаў». скурганіў бы душу чырванцом тваім я,
Спасибо
Популярные вопросы