Мая мама жыве ў Маскве.
— І заўсёды ты так?
— Не, раней дзед усё купляў, а цяпер ён ляжыць хворы. Мне трэба і купіць, і суп зварыць, і ў аптэку пайсці, і яго дагледзець. А як я пасля заняткаў пайду купляць, калі тады мне адразу дадому бегчы, — можа, яму, хвораму, што трэба, — ён жа і так колькі гадзін, пакуль я тут, адзін ляжыць.
— А больш у цябе нікога няма тут?
— Нікога няма.»
«— А чаму твая мама жыве не з вамі, а ў Маскве?
— Яна там давучваецца.
— Як гэта давучваецца?
— Бо яна вучылася дома, сама, у завочным інстытуце, а на ўсю гэтую восень і на пачатак зімы яна паехала трымаць апошнія іспыты і працаваць над дыпломнай працай. А калі яна скончыць усё гэта, то тады прыедзе да нас і або будзем жыць тут, або паедзем з мамай туды, куды пашлюць маму.
— А дзе твой тата?
— Мой тата памёр, калі я яшчэ зусім малая была, і я яго не памятаю.
— А адкуль вы прыехалі сюды?
— Мы прыехалі з раёна, там мая мама была настаўніца ў пачатковай школе.»
«— Мой тата быў вясковы настаўнік, а мама была родам з той самай вёскі, куды прыехаў працаваць мой тата. Мама мая ледзьве ўмела чытаць
і пісаць, а тата яе навучыў больш, і мама паехала на настаўніцкія курсы. Так і яна стала настаўніцай. Пасля нарадзілася я, а тата мой памёр, і мама пачала вучыцца ў завочным інстытуце. Яна ўсё сама вучылася і кнігі чытала і цяпер мне ўсё піша з Масквы, каб і я вучылася і кнігі чытала. А мой дзед — гэта татаў бацька, ён родам з гэтага самага горада. Мама мая летась доўга хварэла, у яе было запаленне лёгкіх, яна захаладзілася і ўвесь канец леташняй зімы не працавала ў школе, а цяпер паехала ў Маскву, а дзед прывёз мяне сюды, ён любіць гэты горад, а ў вёсцы там, ён кажа, яму не было чаго рабіць.»
Спасибо
Популярные вопросы