Есть вопросы?

Здесь Вы можете найти ответы на многие вопросы или задать свой вопрос!

Кантрольная тэставая работа за 10 клас ВЫНІКОВЫ ТЭСТ ЗА 10 КЛАС

А1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

у спрэчцы;

скібіна;

з ліпеня;

разьбяр;

ураджай.

А2. Адзначце радкі, дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

азалія, шуфель;

сівізна, украінец;

эксперт, цяжар;

цьмяны, фартух;

маленькі, прадзед.

А3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

сальфеджы_;

прор_зь;

ветэ_ран;

в_астразубы;

бухгалт_р.

А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:

бакала_р;

на _року;

земле_ладальнік;

індывіду_м;

паехаў _ вёску.

А5. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:

пад_ём;

шматмоў_е;

грыл_яж;

аб_ехаць;

раз_юшаны.

А6. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

берагу – беражэш;

вуха – у вусе;

трывога – у трывозе;

прасіць – прашу;

плямінка – плямінке.

А7. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

Лопе дэ (В, в)ега;

(М, м)ікалаеўшчына;

туманнасць (А, а)ндрамеды;

вядомы (П, п)ушкініст;

(К, к)андыдат педагагічных навук.

А8. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значенні:

шчабятаў хлопчык;

калючае слова;

вострая сякера;

кіслы яблык;

заліцца чырванню.

А9. Адзначце сінанімічныя рады:

разумны, мудры, таленавіты;

дрэнны, кепскі, нікчэмны;

мароз, замаразкі, марозіць;

носчык, носьбіт;

імгненне, момант, міг.

А10. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) паветра_ачышчальнаяя ўстаноўка;
2) авія_канструктар;

3) паў_Еўропы;

4) буда_кашалёўскі аўтобус;

5) высока_паэтычны твор.

А11. Адзначце назоўнікі з канчаткам -у(-ю):

ступень бакалаўр_;

няма патэнт_;

у рэзерв_;

прыгожы з твар_;

старонкі тэкст_.

А12. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

пачарнелы каліўе;

з запявалай Сашам;

прыйшла дэпутат Патапава;

плеценае пано;

згубленая рукапіс.

А13. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі –уць, -юць у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашнягаа часу:

блукаць;

бачыць;

лавіць;

хацець;

марыць.

А14. Адзначце лічэбнікі, якія запісаныы правільна:

сямнаццатая вясна;

восемдзесят школ;

пяццюдзесяццю выканаўцамі,

абедзвюма сёстрамі;

трымястамі рублямі.

А15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік цябе:

Мой нізкі паклон _ , зямля, на якой я з’явіўся на свет.

Я сумую па _, мой родны горад.

Я пазнаю _ па тваёй ласкавай усмешцы.

Новы светлы час прыйшоў - перакрэсліў ён мой шлях да _.

Хто ж _ табе паверыць?

А16. Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

купленныя;

адзетыя;

пасеянае;

адпрасаваныя;

падстаўляны.

А17. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ужыты правільна:

Пабываўшы ў кабінеце дырэктара, дзеці зрабілі правільныя вывады.

Прыходзячы раніцай на заняткі, у класе заўсёды было яшчэ цёмна.

Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі раніцу адмысловым перасвістам.

Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.

Пісаўшы работу, я ўвесь час аб нечым думаў.

А18. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

паварочвала (на) права;

выгляд (з) надворку;

узяць (пад) паху;

(рамантычна) настроены;

(па) сваяцку прыязны.

А19. Адзначце сказы, у якіх часціца не пішацца асобна:

Але быў салаўіны вечар, і прытварацца (не) варта. Стаю, які ёсць, перапоўнены радасным болем.

Яшчэ (не) раз у час трывожны ўспомню край, дзе мы раслі.

Максім падумаў, што ён цяпер зусім (не) патрэбны.

(Не) далёка, па той бок дарогі, хтосьці заспяваў.

Спякота была (не) сцерпная, рэдка такая здараецца ў чэрвені.

А20. Адзначце сказы, дзе пішацца ні:

Н_ злічыць у небе ясных зорак.

Іван мне н_ сват н_ брат.

Рука ў яе была лёгкая: што н_ пасадзіць – усё расце.

Хоць н_ труслівы я дзяціна, але затросся, як асіна.

Як бы цяжка н_ было, ведай: шчасце прыйдзе.​

Знаешь правильный ответ?
Кантрольная тэставая работа за 10 клас ВЫНІКОВЫ ТЭСТ ЗА 10 КЛАСА1. Адзначце словы, вымаўленне якіх н...

Популярные вопросы