10.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданых частак: 1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах пупышкі, як чарнее сад на вечаровай ружовасці неба; 2) Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, лістапада або снежня, можна ўбачыць, як метэоры з’яўляюцца на небе адзін за адным, веерам вылятаючы з аднаго месца; 3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у лазні; 4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе; 5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў і якой я цяпер пішу гэтыя радкі.
11.Пабудуйце гарызантальную схему 3-га сказа з задання 10: _
12.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) І вось тут баба першыню задаволена ўсміхнулася, калі ўбачыла_ як у яе ўнучкі спрытна ходзяць рукі, месячы цеста; 2) Каб хлопчык трохі падцягнуўся_ настаўніца параіла часцей пісаць дыктанты дома; 3) А вы чулі, што_ калі хто наглядзіцца ў азёрную ваду і памыецца ёю, дык прыгажэйшым становіцца? 4) Ад бярозы, што пад ветрам раз-пораз прыпадала да акна, адарваўся і прыліп жоўты лісток; 5) Калі сціхаюць самалёты, чуваць, як клепяць у вёсцы косы, бразгаюць у некага ля студні вёдры_ і кудахчуць на ўсё горла куры.
13.Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Якія ў нас дзверы нізкія – чуць шыю не звярнуў; 2) Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё для кастра, дапамагаў ва ўсім; 3) Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць – сонейка ў пакоі; 4) Радасна віталі новы дзень птушкі – звінелі ў вышыні жаваранкі, мітусіліся каля шпакоўніц у садах і пад стрэхамі шпакі; 5) Уздыхнуў Алёшка: давялзецца стрыгчыся.
14.Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак: 1) Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсціся па знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ малечай; 2) Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла – Белая; 3) Падвал, у якім размяшчаўся штаб брыгады, быў надзвычай прасторны, з нізкай, літай з бетону столлю, якую надзейна, строга па адной лініі падпіралі масіўныя квадратныя калоны; 4) У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя парачкі, якія занялі падаконнікі і зацішныя куточкі на лесвіцы, загадзя паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла; 5) Дзень выдаўся пагодлівы, сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі плафоны.
Другие вопросы по: Беларуская мова
Знаешь правильный ответ?
10.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданых частак: 1) Я р...
Популярные вопросы