Нi ў кога, мабыць, няма такой бабулi, як мая бабуля галя. яна вельмi добрая, ласкавая i працавiтая. для мяне яна самая прыгожая. вочы ў бабулi галi блакiтныя, як неба ў добрае надвор'е. нос маленькi, губы тонкiя, бабуля iх нiколi не фарбуе. а валасы русыя i незвычайна доўгiя.
калi б я нi прыехала да сваей любiмай бабулi, яна заўсёды занятая нейкай працай. то каля печы ў хаце завiхаецца, то ў гародзе сее, поле акопвае, то ў лес у ягады цi грыбы спяшаецца.
а як бабуля ўмее пачаставаць! i не купленым у краме, а сваiмi рукамi выгадаваным i прыгатаваным. чаго толькi няма ў яе! морква, мак, гарох, памiдоры, гуркi, гарбузiкi, арэхi, ягад розных, грыбоў
нiхто не збiрае такога багатага ўраджаю, як мая бабулька. яна што нi пасее, тое i ўродзiць. ды яшчэ як! гарбузы — не падняць, памiдоры — па кулаку, морква — з зямлi не выбраць. а калi ў лес пойдзе ў ягады цi ў грыбы — нiхто болып за яе не прынясе.
вось такая ў мяне бабуля галя.
Спасибо
Популярные вопросы