Калі мне ў школе задалі напісаць сачыненне пра мая любімую пару года, я вагаўся нядоўга. так, мне падабаецца залатая восен , белая зіма. я люблю таксама вясну, калі квітнеюць дрэвы. але мая самая любімая пара года — гэта лета ! асабліва я люблю прыход лета. гэта пара, калі гарачыня яшчэ не пануе ў гарадах і вёскахі. навокал шмат кветак. і нават белыя «свечачкі » яшчэ свецяцца на каштанах . увечары цёпла, але дзьме свежы ветрык. не сядзіцца дома, хочацца гуляць, весяліцца. і людзі вакол таксама адчуваюць нешта падобнае: ва ўсіх святочны, прыўзняты настрой. падчас летніх вакацый можна ўволю парадавацца жыцця: падарожнічаць, купацца ў рэчцы, гуляць у футбол, баскетбол ці бадмінтон, катацца на веласіпедзе. ёсць шмат часу чытаць кнігі — якія хочацца, а не толькі па школьнай праграме. ёсць час свабодна пасядзець за камп’ютэрам, але гэтым не варта захапляцца, таму што стаіць выдатная пара года, нельга губляць ні хвіліны! вядома, ўлетку часта бывае горача і душна , асабліва ў вялікім горадзе. але мне ніяк не хочацца мяняць гэта цяпло на зімовыя халады! нізавошта не хачу ўлазіць у кажух і боты! лета мне падабаецца не толькі таму, што я адпачываю на вакацыях. у гэты час года прырода такая шчодрая на падарункі — гародніну, садавіну, ягады. першая спее чарэшня. затым — цёмная салодкая вішня , а потым чырванабокія яблычкі, вінаград, слівы я люблю лета за тое, што яно самае шчодрае да нас!
Спасибо
Популярные вопросы