вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню. «ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой м. гарэцкага мудры дзед яхім студэнту архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры. любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. i чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі. пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды. галоўнаму герою рамана я. брыля «птушкі і гнёзды» алесю руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. а ўзімку, і ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. i нікуды ён не ляці шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся алесю змітрук саладуха, зямляк з навагрудчыны. птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. а як да справы - «я гэта ў кут». хораша гаварыў змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека есць. але толькі гаварыў. ад алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. не пераканалі і алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «а маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка? »
Спасибо
Популярные вопросы